Беларусы Амерыкі з’едуцца на Дзень Волі ў Нью-Брансвік (штат Нью-Джэрсі).

Урачыстая Акадэмія, банкет і канцэрт адбудуцца 25 сакавіка, а 12:30 у Garden State Ballroom гатэля Hyatt Regency па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey. Перад імпрэзай, а 10-й раніцы адбудзецца Святое Набажэнства ў Царкве Св. Маці Божай Жыровіцкай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Highland Park.

Амерыканскія беларусы традыцыйна фінансуюць свае імпрэзы складкамі. Квіткі можна было выкупіць па замове да 19 сакавіка: $55 дарослым, $45 студэнтам. Квіткі «пры дзвярах» будуць каштаваць даражэй: $65 дарослым, $55 студэнтам. Чэкі выпісваць на: Belarusan American Association.

Больш інфармацыі тутака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?