У ноч з 24 на 25 сакавіка Еўропа пераходзіць на летні час. Стрэлкі гадзіннікаў у нашых суседзяў а 3-й ночы 25 сакавіка будуць пераведзеныя на адну гадзіну наперад.
Паколькі Беларусь паўгода таму ўслед за Расіяй, відаць усё ж часова, адмовілася ад зімовага/летняга часу, то цяпер розніцы па часе з Вільняй, Рыгай і Талінам зноў не будзе,
а розніца з Варшавай і Берлінам зноў будзе складаць адну гадзіну (зімой былі дзве гадзіны).
Непераход на летні час азначае для беларусаў змены ў раскладзе міжнародных аўтобусных і чыгуначных маршрутаў ды авіярэйсаў.