Банкі змяншаюць стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях.
Ужо цяпер найлепшая прапанова на працяглы (паўгода і больш) тэрмін з фіксаванай стаўкай — 37% гадавых.Гэта нават менш за дзейсную стаўку рэфінансавання. Такую прыбытковасць гарантуе
З кароткатэрміновых укладаў з фіксаванай стаўкай больш за ўсё можна атрымаць ад «Беларусбанка», які прадае ашчаджальныя сертыфікаты на два месяцы пад 47% гадавых.
Што да ўкладаў з плаваючай стаўкай, то яшчэ можна адшукаць доўгатэрміновыя прапановы вышэй за 50%. Аднак са змяншэннем стаўкі рэфінансавання, анансаванай Аляксандрам Лукашэнкам і Надзеяй Ермаковай, іх прыбытковасць будзе істотна змяншацца.
Гэта адбываецца ўжо цяпер. Напрыклад, кліенты
У апошнія дні пра змяншэнне ставак абвяшчалі і іншыя банкі, напрыклад, дзяржаўны «Парытэтбанк».