22.03.2012 / 16:50

Віцэ-спікер Гумінскі: «Патрэбны закон аб барацьбе з дармаедствам» 46

У савецкія часы па артыкуле «дармаедства» былі пакараныя дзясяткі тысяч чалавек.

Намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выступае за распрацоўку законапраекта аб барацьбе з дармаедствам.

Такую ідэю ён выказаў на паседжанні Мінаблвыканкама, на якім разглядалася рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы № 1. Па меркаванні Гумінскага,

прыняцце падобнага закона спрыяла б умацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

Яго пазіцыю не падтрымалі сакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў, які мяркуе, што трэба задзейнічаць іншыя механізмы ўздзеяння, а таксама старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. Ён даводзіць, што існуючае заканадаўства і так дазваляе дапамагчы людзям устаць на шлях выпраўлення. «Астатнія выпадкт — п’янства, разгільдзяйства на працоўным месцы — вынік бяздзейнасці адказных службаў», — мяркуе ён.

У савецкія часы па крымінальным  артыкуле «дармаедства» былі пакараныя дзясяткі тысяч чалавек.

0
? / Адказаць
22.03.2012 / 17:02
А што ён прапаноўваў- канцлагеры?
0
Димыч / Адказаць
22.03.2012 / 17:02
И непременно стрелять супостатов, как при товарище Сталине.:)) Маразм крепчает.
0
Yura / Адказаць
22.03.2012 / 17:04
Давайте еще введем, ранее отмененную 121-ю статью УК РСФСР... Мозаичный будет в восторге.
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру