22.03.2012 / 19:36

Дырэктарам тэатра беларускай драматургіі стаў Ігар Сігоў 5

Ранейшы дырэктар Валерый Анісенка будзе пераведзены на іншую пасаду ў сістэме Міністэрства культуры.

Загадам Міністэрства культуры Беларусі дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прызначаны заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў.

Як паведаміла прэс-служба Мінкультуры, ранейшы дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка «будзе пераведзены на іншую пасаду ў сістэме ўстаноў Міністэрства культуры».

Ігар Сігоў нарадзіўся 30 снежня 1968 года ў Полацку (Віцебская вобласць). У 1994 годзе, адразу пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў, пачаў працаваць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Сыграў больш за 80 роляў у тэатры і кіно.

У 2011 годзе ўдастоены звання заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

0
Ларыса / Адказаць
22.03.2012 / 20:08
Вiншую спадара Сiгава з пасадай!Жадаю поспехау!
0
Віктар / Адказаць
22.03.2012 / 20:54
А чаму не пішацца пра тое, што мастацкім кіраўніком тэатра назначаны рэжысэр Аляксандар Гарцуеў (купалавец). І чаму гэта Мінкульт не кажа куды выпіраюць Анісенка? А Анісенка едзе ў Віцебск на пасаду дырэктара-мастацкага кіраўніка (гэта была ягоная ўмова, каб быць і дырэктарам і мастацкім кіраўніком) Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Можа і там пабудуе новае лецішча за конш дзяржавы і сваіх псэўда-плэнэраў, як то было з "Чайкай" і "Дзядзькам Ваням." Каб яшчэ і Кавальчыка з Горкаўскага выперлі ў які Бабруйск ці Баранавічы (на радзіму), было б увогуле цудоўна!!!
0
Аноним / Адказаць
22.03.2012 / 21:24
Игорь,респект,удачи,здоровья! А он СИгов или СигОв?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру