Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі закрануць інтарэсы Расіі, заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры ЕС Уладзімір Чыжоў. «Я баюся, што яны (санкцыі) будуць насіць іншы характар Цяпер гаворка можа пайсці пра эканамічныя санкцыі», — сказаў Чыжоў у эфіры тэлеканала «Расія 24».

Паводле яго слоў, беларуская эканоміка шмат у чым арыентавана на экспарт. «Паглядзім, што будзе. Пазіцыя Еўрапейскага саюза неадназначная», — сказаў ён. Чыжоў нагадаў аб росце ступені інтэграцыі эканомік Расіі і Беларусі. Эканамічныя санкцыі «будуць мець непасрэднае ўздзеянне на расійскія інтарэсы, і не застануцца намі без увагі», заявіў расійскі дыпламат.

Паводле яго меркавання,

«канчатковай мэтай санкцый з’яўляецца змена рэжыму».
«Іншая справа, што санкцыі пакуль ні ў адной краіне не прыводзілі да змены рэжыму», — сказаў Чыжоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?