Дык вось, справа нашмат больш складаная, чым сцвярджаецца ў песні. Прычыны лысення біяхімічныя, і гэта дае магчымасць распрацоўкі медыкаментаў. Група навукоўцаў Пенсільванскага ўніверсітэта (ЗША) даказала, што ў 95% выпадкаў прычынай аблысення мужчын з'яўляецца андрагенэтычная алапецыя. Пры гэтым збоі адбываецца станчэнне і страта валасоў на патыліцы і лобе, растлумачылі навукоўцы. Такая форма алапецыі сустракаецца ў 80% мужчын ва ўзросце да 70 гадоў.

Група амерыканскіх навукоўцаў вывучала ўзоры скуры галавы, узятых у лысых мужчын, а таксама ў пацыентаў з пачатковай стадыяй лысення. У доследных узорах тканін выяўлены лішак простагландыну D2, пры гэтым у скуры лысых ўзровень утрымання рэчыва быў у тры разы вышэйшы, чым у лысеючых.

Даследнікі правялі серыю эксперыментаў на лабараторных мышах. Валасяныя фалікулы, апрацаваныя простагландынам D2, давалі кароткія валасы. Акрамя таго, пры ўздзеянні на фалікулы адным з вытворных простагландыну рост валасоў спыняўся цалкам. Аднак прысутнасць простагландыну F2-альфа, наадварот, стымулявала працэс росту.

Таксама навукоўцы высветлілі, што бялковы рэцэптар GPR44 блакуе дзеянне простагландыну D2. Такім чынам, выяўлены механізм дазволіць распрацаваць новы падыход да лячэння лысення ў мужчын, лічаць даследнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?