Японскія ўлады вырашылі адмяніць свята любавання квітнеючай сакурай, якое супала з датай запуску паўночнакарэйскага спадарожніка, паведамляюць СМІ.

Фестываль сакуры меўся быць у Токіа 14 красавіка. Сакура -- гэта японская вішня. Японцы, вялікія аматары прыроды, любыць глядзець, як яна квітнее.

На мінулым тыдні КНДР абвясціла аб запуску штучнага спадарожніка Зямлі ў гонар 100-гадовага юбілею заснавальніка тамтэйшай кіраўнічай дынастыі Кім Ір Сена. Запуск спадарожніка асудзілі ААН, Расея і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?