«Канешне, я ўважліва сачу за дыскусіяй, што распачалася апошнім часам вакол тэмы стварэння новага ўраду ў выгнанні. Тэмы, якую ўзняў спадар Ханс-Георг Вік.

Я б не хацела цяпер падрабязна аналізаваць прычыны, чаму раптам узнікла гэтая тэма і каму гэта выгадна. Скажу пакуль толькі, што выгадна тым людзям, якія не былі заўважаныя ў адданасці ідэалам Акта 25 сакавіка.

Дыскусіі могуць быць розныя, гэта нармальна ў свабодным свеце. Але ёсць факт: Рада БНР захоўвае легітымную пераемнасць, і ў адпаведнасці са сваім Статутам, выконвае функцыі заканадаўчага органа і ўрада ў выгнанні. І я, безумоўна, удзячная Уладзіміру Някляеву, які ў

"_blank">нядаўнім артыкуле выказаў падтрымку Радзе БНР.

Скажу яшчэ, што ўсе апошнія гады дзейнасць Рады была накіраваная на падтрымку дэмакратычнай нацыянальна арыентаванай апазіцыі ў Беларусі, усім тым, хто хоча бачыць Бацькаўшчыну незалежнай і вольнай. І гэтай мэтай мы будзем кіравацца ў сваёй дзейнасці і надалей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?