112.by.

112.by.

112.by.

112.by.

112.by.

112.by.

У ноч на 23 сакавіка на МКАД адбылася аварыя з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе партал Auto.onliner.by. Гэта здарылася прыблізна ў 00.10 у раёне гіпермаркета «Еўраопт». Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца BMW 3-Series 1985 г.н. на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў МАЗ дарожнікаў, які на невялікай хуткасці ехаў у крайняй левай паласе. Ад удару BMW адкінула на Ford Mondeo, а затым на фуру DAF.

У выніку сутыкнення ў МАЗа вырвала задні мост, а BMW ператварылася ў кучу металалому. Але, нягледзячы на гэта, кіроўца легкавіка застаўся жывы, хоць і атрымаў траўмы. Ягоны брат, студэнт БНТУ 1993 г.н. атрымаў толькі драпіны. Па яго словах, момант аварыі ён праспаў. І кіроўца і пасажыр былі нецвярозымі.

Кіроўцы іншых аўто не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?