Уначы быў узламаны сайт www.belfitness.by, які належыць Дзмітрыю Іванчанку, актывісту «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі». «Я актыўна выказваўся ў сацыяльных сетках, неаднаразова мяне запрашалі на «выхаваўчую гутарку» ў КДБ, — расказвае ён. — Яны ведалі, што гэта мой сайт. Дарэчы, ён размяшчаўся на беларускім хостынгу».

У выніку атакі былі выдаленыя ўсе старонкі сайта, а замест іх «падкінутая» адзіная index-старонка, якую і можна ўбачыць, адкрыўшы спасылку.
З тэкста, размешчанага на старонцы, вынікае, што ўзлом нібыта ажыццявіла група хакераў 3xp1r3 Cyber Army.

У кампаніі-хостэры Дзмітрыю заявілі, што пастараюцца аднавіць старонку, але прызналі, што сайт быў знішчаны цалкам. З якой краіны і з якіх IP-адрасоў праводзілася атака — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?