Яшчэ адно расійскае дзіця зрабіла самагубства. Гэтым разам трагедыя здарылася з 11-гадовай жыхаркай вёскі Старая Пагошч Бранскай вобласці.

Чацверакласніцу звінавацілі ў крадзяжы 200 рублёў (прыкладна 60 тыс. беларускіх) у педагогаў мясцовай школы. Дзяўчынка была дома адна, калі да яе прыйшлі настаўнікі для прафілактычнай гутаркі. Пасля іх сыходу бабуля, што вярнулася дахаты, знайшла ўнучку павешанай. Дзяўчынку спрабавалі выратаваць, але безвынікова.

Вось ужо два месяцы як паведамленні пра самагубствы дзяцей і падлеткаў у Расіі з’яўляюцца на стужках агенцтваў ледзь не штодня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?