У іх лік уваходзяць суддзі, пракуроры, якія, паводле ЕС, уцягнутыя ў рэпрэсіі ў Беларусі, а бізнэсоўцы, якія спансаруюць Лукашэнку або з’яўляюцца бэнэфіцыярамі ўлады Лукашэнкі.

Новыя дадаткі да візавага «чорнага спісу» яшчэ не апублікаваныя, аднак удзельнікі паседжання паведамілі, што ў спіс трапілі толькі 2 бізнэсоўцы — Анатоль Тарнаўскі і Юрый Чыж.
У спісе фірмаў — кампанія Тарнаўскага «Унівест», сярод астатніх — тыя, што належаць Чыжу і Пефціеву. Аднак у спіс не трапілі кампанія Чыжа, якая супрацоўніцае са Славеніяй, і тры кампаніі, якія маюць бізнэсовыя сувязі з Латвіяй.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі не хавае, што не звязвае з новымі захадамі вялікіх надзеяў: «Гэта выказванне нашай салідарнасці з беларускім грамадствам і негатыўнай ацэнкі таго, што робяць улады»,- цытуе Сікорскага агенцтва ПАП.

Польскі міністр падкрэсліў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі горшае: «Некаторыя палітычныя зняволеныя знаходзяцца на мяжы смерці. Гэта не можа быць пакінута без адказу».

Аналагічны спіс быў дапоўнены і дачыненні да Сірыі, дзе працягваецца паўстанне. Сярод 12 новых асобаў у сірыйскім спісе — жонка прэзідэнта Асма Асад і іншыя родныя і сваякі Башара Асада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?