Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае вынікі работы эканомікі Беларусі ў бягучым годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклады старшынь Віцебскага і Гомельскага аблвыканкамаў аб развіцці гэтых абласцей.
«Завяршаецца першы квартал 2012 года. Ужо вядомы вынікі
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, «у цэлым па краіне вынікі работы эканомікі як мінімум абнадзейваюць». У рамках прагнозных значэнняў развіваюцца прамысловасць і сельская гаспадарка, прычым не толькі па колькасных, але і якасных параметрах. Дасягнута дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Стабільна функцыянуе
«Але гэта — калі глядзець на макраўзроўні. У рэгіянальным разрэзе сітуацыя яшчэ не ўсюды такая радасная. Таму патрэбны больш дэталёвы аналіз стану спраў на месцах, каб падцягнуць адстаючых»,— падкрэсліў ён.
Лукашэнка паведаміў, што мае намер па чарзе па групах заслухаць даклады губернатараў аб развіцці рэгіёнаў. «Сёння — гэта Віцебск і Гомель», — сказаў ён.