На выходных, 24–25 сакавіка, стартуе
БАТЭ будзе імкнуцца абараніць тытул.
А вось мінскае «Дынама», «Шахцёра», «Гомель», «Белшына»,«Тарпеда-БелАЗ» паспрабуюць скласці канкурэнцыю8-разоваму чэмпіёну краіны.
24 сакавіка: «Славія» (Мазыр) — «Нёман» (Гродна). Матч адбудзецца ў Хойніках.
«Мінск» — БАТЭ (Барысаў). Стадыён «Дынама».«Белшына» (Бабруйск) — «Брэст». Матч адбудзецца ў Жлобіне.
25 сакавіка: «Нафтан» — «Шахцёр». Сустрэча адбудзецца ў Віцебску.
«Гомель» — «Дынама» (Мінск). Цэнтральная сустрэча тура ў Гомелі. Будзе трансляцыя на СТВ.
Па звестках газеты «Прессбол», найбольшы бюджэт сёлета будзе мець барысаўскі БАТЭ — 6,5 мільёны даляраў. Хаця летась ён быў істотна большым — 8,4 мільёны. Бюджэты ўзраслі ў «Шахцёра» (з 4 мільёнаў да 5,5), «Гомеля» (з 2,6 да 3),Найменшыя бюджэты будуць мець «Славія» і «Нафтан» па 1 мільёну даляраў.«Тарпеда-БелАЗ» (з 2,3 да 2,5), Славіі (з 0,3 да 1).
У чэмпіянаце будзе 56 легіянераў. Перад пачаткам сезона у каманды заяўленая, ці не антырэкордная колькасць расейцаў. Усяго 8. Мінулыя гады іх было непраўнальна больш.
Затое ўкраінскіх легіянераў будзе 21 футбаліст, літоўцаў — 7, сербаў — 5, бразільцаў і грузінаў — па 3, нігерыйцаў — 2.
Па аднаму прадстаўніку Арменіі, Польшчы, Габона, Сенегала, Славакіі, Гвінеі, Малдовы.