У Кувейце на чэмпіянаце свету па стральбе арганізатары мерапрыемства пераблыталі гімн Казахстана з гімнам, што гучаў у фільме «Борат: культурнае даследаванне Амерыкі на карысць слаўнага народу Казахстана».
У песні «Бората» апавядаецца пра «найчыстых казахскіх прастытутак» і «узбекскіх тугадумаў». Песню ўключылі падчас уганаравання казахскай чэмпіёнкі.
Пры гэтым сам фільм «Борат» у Кувейце забаронены да паказу ў кінатэатрах.
Фільм «Борат», які выйшаў у 2006, пра прыгоды выдуманага казахстанскага журналіста Барата Сагдзіева, спачатку выклікаў негатыўную рэакцыю казахскіх уладаў. Аднак пазней яны прызналі, што карціна зрабіла рэспубліцы добрую рэкламу.