Цягам некалькіх дзён кіраўнікі медчасткі ў СІЗА на Валадарскага, дзе знаходзіцца Сяргей Каваленка, абяцалі сабраць камісію лекараў, каб вырашыць пытанне вываду палітвязня з галадоўкі і шпіталізацыі яго ў цывільны шпіталь. Аднак сёння начальнік Дэпартамэнту выканання пакаранняў МУС Сяргей Працэнка паведаміў іншую інфармацыю, кажа Алена Каваленка:

«Сказаў, што Сяргея перавядуць у псіхіятрычнае аддзяленне, якое знаходзіцца пры калоніі „Віцьба-3“, што гэта адбудзецца на наступным тыдні, але невядома, у які дзень.
Цікава таксама тое, што гэтае рашэнне прымалася не камісійна, а што гэтае рашэнне, нібыта, прымаў цывільны лекар-псыхіятар, але начальнік адмовіўся назваць ягонае прозвішча. Сказаў, што Сяргея адпраўляюць, нібыта, на абследаванне і там камісія ўжо будзе вырашаць, што рабіць далей. Атрымліваецца, што яны мне абяцалі, што Сяргея пакажуць рэаніматолагу, што яны працуюць і шукаюць магчымасьці шпіталізацыі, але, нібыта, цывільныя шпіталі адмаўляюцца браць апазіцыянера, які галадуе. Што яны яго лечаць, што такія яны добрыя, а аказваецца, што ў іх усё было распланавана».

Сяргей Каваленка галадуе з перапынкам з 19 снежня 2011. Вязень патрабуе адмены прысуду Першамайскага суду Віцебску, які пакараў яго 2 гадамі і месяцам зняволення за парушэнне ўмоваў адбыцця хатняй «хіміі», атрыманай за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?