23 сакавіка Алег Воўчак сам звярнуўся з запытам у аддзел грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства — у Фрунзенскі райаддзел міліцыі.

Пасля праверкі, якая доўжылася 7 хвілін, яму паведамілі, што ён знаходзіцца сярод тых, каму часова выезд за мяжу забаронены. Падстава — зварот Міністэрства юстыцыі ад 5 сакавіка.

Такім чынам колькасць нявыпушчаных за мяжу дасягнула 15-ці.
У выездзе за мяжу было адмоўлена палітыкам і грамадскім дзеячам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву, Анатолю Лябедзьку, Льву Марголіну, Віктару Карняенку, Вінцуку Вячорку, Станіславу Шушкевічу, правааабаронцам Валянціну Стэфановічу, Гары Паганяйлу. Алегу Гулаку, Андрэю Бандарэнку, журналістам Андрэю Дынько, Міхасю Янчуку, кіраўнічцы Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанне Літвіной.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0