28 лютага Статыстычная служба Эўрапейскіх супольнасьцяў (Эўрастат) апублікавала студзеньскія дадзеныя ўзроўню беспрацоўя ў зоне эўра і ў ЭЗ у цэлым.

Згодна з апублікаванымі дадзенымі, у студзені 2007 г. узровень беспрацоўя ў зоне эўра складаў 7,4 %, што на 0,1 % меней за паказчык сьнежня 2006 г. Год таму (студзень 2006 г.) гэты паказчык складаў 8,3 %.

Узровень беспрацоўя ў ЭЗ у цэлым складаў у студзені 7,5 %. У сьнежні 2006 г. ён складаў 7,6 %, а ў студзені 2006 г. – 8,3 %.

Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя ў ЭЗ былі зафіксаваныя ў Даніі (3,2 %), Нідэрляндах (3,6) і Эстоніі (4,2). Найменш працаўладкаванымі зьяўляюцца грамадзяне Польшчы (узровень беспрацоўя – 12,6 %), Славакіі (11) і Грэцыі (8,7).

Для параўнаньня, узровень беспрацоўя ў ЗША складае 4,6 % (студзень 2007), у Японіі – 4,1 % (сьнежань 2006).

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0