У сёлетнім першынстве, што пройдзе таксама ў тры колы, бяруць удзел 11 камандаў, таму адзін з клубаў будзе тур прапускаць.

У суботу прайшлі тры гульні.

На сталічным стадыёне «Дынама» гулялі «Мінск» і БАТЭ. Васьміразовы чэмпіён Беларусі прайграў 0:1 (Разін, 76).

«Белшына» ў Жлобіне выйграла ў «Брэста» — 3:1, а «Нёман» у гасцях у мазырскай Славіі (матч прайшоў у Хойніках) 3:1.

Аўтарам першага гола чэмпіяната стаў гулец «Брэста» Аляксандр Мацюхевіч.

Дзве гульні пройдуць у нядзелю: «Нафтан» — «Шахцёр», «Гомель» — «Дынама» Мінск.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0