25 лютага стужка "Жыцьцё іншых" (Das Leben der Anderen) атрымала прэмію "Оскар" за найлепшы фільм на замежнай мове.

Стужка нямецкага рэжысэра Флёрыяна Хэнкеля фон Донэрсмарка атрымала падтрымку эўрапейскай праграмы Media. У прыватнасьці, праграма прадаставіла больш за паўмільёна эўра на падтрымку дыстрыбуцыі фільму ў кінатэатрах і на DVD за межамі Нямеччыны.

"Стужка "Жыцьцё іншых", дзеяньне якой адбываецца незадоўга пасьля падзеньня бэрлінскай сьцяны, на тэрыторыі ГДР, паказвае, якой моцнай можа быць драматургія эўрапейскага кіно", - пракамэнтавала падзею Эўрапейскі камісар па пытаньнях інфармацыйнага грамадзтва і мэдыя Вів’ен Рэдзінг. "Дзякуючы эўрапейскай праграме Media гэтую гісторыю змаглі пабачыць гледачы за межамі Нямеччыны, у прыватнасьці ў Галівудзе", - адзначыла яна.

Летась іншая стужка, што мела падтрымку праграмы Эўразьвязу, – "Паход пінгвінаў" – атрымала "Оскара" за найлепшы дакумэнтальны фільм.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0