25 сакавіка ў Гомелі кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл праводзіць3-ю Сесію Народнага сходу, на якой будзе прадстаўлена праграма «За справядлівыя выбары!». Мерапрыемства праходзіць у будынку, дзе арандуе офіс абласная арганізацыя АГП.
Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, да 13.00 у офісе сабраліся каля 50 чалавек,
па перыметры прыватнага дома стаіць міліцыя, а ў дварах побач — мікрааўтобусы з людзьмі ў цывільным.
Відавочцы паведамляюць, што на подступах да офіса АГП, у прыватнасці каля ўнівермага «Гомель», таксама шмат міліцыі.
Нагадаем, у працэс назірання за парламенцкімі выбарамі апазіцыянеры разлічваюць прыцягнуць жыхароў Гомеля. З гэтай мэтай у горадзе былі распаўсюджаны