Затрыманы сёння ў Мінску актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вадзім Кабанчук знаходзіцца ва УУС Цэнтральнага раёна сталіцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.

Як сказаў Кабанчук па тэлефоне, міліцыянеры нічога не тлумачаць яму і апісваюць рэчы, што знаходзіліся ў аўтамабілі ў момант яго затрымання.

Кабанчук быў затрыманы каля опернага тэатра.
За машынай сачылі людзі ў цывільным, калі яна выязджала з двара, дзе знаходзіцца офіс БХД. Іншыя актывісты БХД, якія знаходзіліся ў машыне, змаглі ўцячы ад міліцыі, пазбегнуўшы затрымання.

У аўтамабілі знаходзіліся матэрыялы і расцяжка для мітынгу да Дня Волі, які пройдзе ў парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?