У Горках грамада наведала магілу каліноўца Вайцеха Дамарацкага. Ён загінуў 24 красавіка 1864 году падчас вызваленьня паўстанцамі Горак ад ад расейскай улады.
«Каля дваццаці чалавек было. Прыйшлі з белымі й чырвонымі гваздзікамі. Павіншавалі адзін аднаго. Усклалі кветкі. Былі невялікія прамовы. Сапраўды, ёсць сувязь паміж паўстаньнем Кастуся Каліноўскага і сённяшнім днём, бо менавіта яно заклала традыцыю змагання за вызваленне. І дзякуючы яму паўстала незалежная Беларуская Народная Рэспубліка», — зазначыў удзельнік акцыі Ільля Заранок