Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай па паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, месцамі па краіне, а раніцай і днём у многіх раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём плюс 2–8°С, на паўднёвым захадзе 9–13°С вышэй за нуль.

У Мінску 27 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°С,

днём плюс 6–8°С.

28 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

днём 3–10°С вышэй за нуль, па паўднёва-заходняй палове плюс 11–17°С.

29 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам дажджы, па поўначы з мокрым снегам. Вецер заходні, паўночна-заходні 7–12 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с, месцамі да 22 м/с.

Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С, днём 4–11°С вышэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?