Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан 27 сакавіка ў Вашынгтоне абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі.

«Беларускае пытанне» ўключана ў парадак дня сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, паведамляе прэс-служба МЗС Эстоніі.

Акрамя таго, Паэт і Клінтан абмяркуюць сітуацыю ў Расіі, Сірыі, Іране і Афганістане, саміт НАТО ў Чыкага, што мае адбыцца, пытанні кібербяспекі, а таксама двухбаковыя адносіны Эстоніі і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?