Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі павітаў вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы ў Сенегале, на якіх перамог лідар апазіцыі Макі Саль. Сарказі заявіў, што вынікі выбараў сталі спрыяльнымі для Афрыкі і ў асаблівасці для Сенегала.

У інтэрв'ю французскаму радыё Сарказі сказаў, што былая французская калонія цяпер з'яўляецца прыкладам для пераймання ў галіне дэмакратыі. Французскі прэзідэнт таксама адзначыў, што дзейны прэзідэнт Абдулай Вад, які прызнаў паразу ў барацьбе за трэці тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы, заслугоўвае віншаванняў.

Вад патэлефанаваў Салю і павіншаваў яго з перамогай — яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў падліку галасоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?