Рэканструкцыю будынкаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра плануецца завяршыць да канца года, паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі 26 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы спадзяёмся, што сёлета атрымаецца закончыць рэканструкцыю гэтых тэатраў, але не ўсё залежыць ад Мінкультуры. Гэта залежыць ад нашых будаўнікоў, ці будзе ўсё атрымлівацца так, як мы запланавалі», — сказаў Карачэўскі.

Паводле яго слоў, да канца 2013 года павінна быць завершана праграма па рэканструкцыі тэатраў Беларусі. Як нагадаў прадстаўнік Мінкульта, зараз у Мінску працягваецца рэканструкцыя Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Апрача таго, праходзіць рэканструкцыя тэатраў у рэгіёнах: Гродзенскага абласнога тэатра лялек, Слонімскага драматычнага тэатра, Брэсцкага абласнога тэатра лялек.

Маштабная рэканструкцыя Маладзёжнага тэатра пачалася вясной 2009 года, Купалаўскага — у лістападзе 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?