Лідэры СПС і Мусават станоўча адгукнуліся на запрашэнне Аляксандра Мілінкевіча ўзяць удзел у святкаванні 25 сакавіка ў Мінску

Лідэры расійскага Саюза Правых Сіл і азербайджанскай партыі Мусават заявілі пра свой удзел ў мерапрыемствах 25 сакавіка ў Мінску.

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў лісты кіраўніка СПС Мікіты Белых (Никита Белых) і старшыні Партыі Мусават (Müsavat Partiyası) Ісы Гамбара (İsa Qəmbər). Расійскі і азербайджанскі палітыкі паведамляюць пра сваё жаданне ўзяць удзел у святкаваннях 25 сакавіка ў Мінску.

«Дзякую Вам за запрашэнне ўзяць удзел у святкаванні 25 сакавіка 2007 года, Дня беларускай свабоды. Я абавязкова прыеду, каб разам з Вамі сустрэць важнае для беларускага народа свята – День Волі», — адзначаецца ў прыватнасці ў лісце старшыні федэральнага палітычнага савета Саюза правых сіл Мікіты Белых.

На сённяшні дзень пра свой удзел у мерапрыемствах 25 сакавіка ў Мінску заявілі віцэ‑старшыня Еўрапейскага парламенту Марыё Маура (Mario Mauro), група польскіх палітыкаў і дэпутатаў нямецкага Бундэстагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?