На сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле вакансіі змешчаныя Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Беларусі (БТ).запыты на карэспандэнтаў.

Так, змешчаныя дзве вакансіі на спецыяльных карэспандэнтаў. Патрабаванні: адукацыя вышэйшая, спецыялісты-прафесіяналы, праца пастаянна, ў адну ці дзве змены.

А вось заробак у 1 млн — 1 млн 200 тыс. рублёў. Запыт на вакансію з заробкам 1 млн 200 тыс. размешчаны ўчора.
То бок вакансія свежая, а не з мінулага года, калі даляр быў 3 тыс. рублёў.

Нічога не гаворыцца пра прэміі. А вось «Спортивная панорама» запрашае фотакарэспандэнтаў на заробак у 1 млн 80 тыс., але тут прадугледжваецца і прэмія, і аўтарскі ганарар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?