У канцэрне «Белнафтахім» не выключаюць магчымага павышэння цэнаў на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку ў выпадку пашырэння санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў па аналогіі з санкцыямі, якія былі ўведзеныя ЗША ў 2007 годзе.

«Канцэрн негатыўна і адмоўна ставіцца да магчымага пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі і сваіх прадпрыемстваў.

Мы лічым, што гэтая мера закране не толькі калектывы прадпрыемстваў, але і кожнага беларуса, ды і некаторых еўрапейцаў.
Бо, калі НПЗ не змогуць за кошт экспартных паставак падтрымліваць цэны на ўнутраным рынку на сацыяльна нізкім узроўні, то цэны павысяцца», — заявіла прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

Яна заўважыла, што «беларускія НПЗ — гэта прадпрыемствы, якія працуюць на карысць усяго народа, плацяць падаткі і вядуць адкрыты і празрысты бізнэс не на карысць нейкага аднаго канкрэтнага чалавека, бізнэсмэна».

***

Еўрасаюз 23 сакавіка ўзмацніў візавыя і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, імкнучыся такім чынам падштурхнуць беларускія ўлады да вызвалення з турмы шэрагу палітвязняў. Санкцыі былі ўведзены ў дачыненні да кампаній «Трайпл» і «Юнівест-М», якія раней ажыццяўлялі давальніцкую перапрацоўку нафты на беларускіх НПЗ.

У 2007 г. Мінфін ЗША увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і яго даччыных структур, зарэгістраваных у краінах Еўрасаюза. У прыватнасці, былі замарожаныя ўсе банкаўскія рахункі «Белнафтахіма», якія знаходзяцца пад амерыканскай юрысдыкцыяй, і яго прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, Украіне, Расіі і Кітаі, а таксама рахункі «Belneftekhim USA, Inc». Акрамя таго, амерыканскім бізнесменам было рэкамендавана ўстрымацца ад кантактаў з беларускім канцэрнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?