27.03.2012 / 15:50

Хто купіў квіток на «Крамбы» ў Вільню дзеля бясплатнай візы, рызыкуе папоўніць спіс «неўязных» 49

Арганізатары канцэрта будуць складаць спісы псеўдафанатаў.

Арганізатары канцэрта будуць складаць спісы псеўдафанатаў гурту, што скарысталіся магчымасцю атрымаць бясплатную візу, але не пайшлі на канцэрт.

Звесткі пра недобрасумленных кліентаў будуць перададзеныя ў амбасаду Літвы. У далейшым у іх могуць узнікнуць праблемы пры атрыманні візы.

У суполцы «Крамбамбулі» ў сацыяльнай сетцы напісана:

«Усе квіткі пранумараваныя. Калі чалавек прыйдзе на канцэрт і аддасць квіток, насупраць яго нумара і прозьвішча ставіцца плюсік. Гэтыя дадзеныя потым даюцца амбасадзе для аналізу.

Такія канцэрты будуць працягвацца, таму будзе стварацца база дадзеных: белая, шэрая і чорная. Таму, калі вы не збіраецеся на канцэрт, лепей падумаць. Нагадаем, за махлярства з візамі, у ЕС прадугледжана абмежаванне на ўезд на 5 год.
Давайце паважаць адзін аднаго!»

Па словах Ганны Вольскай, мэнэджаркі «Крамбамбулі», насамрэч «праверка наведвальнасці» не будзе такой ужо строгай. Аднак яна не выключае, што ў наступны раз людзям са спіса бясплатную візу (пад іншыя культурніцкія праекты) могуць не выдаць. «Няхай робяць за грошы», кажа яна.

Зразумела, што частка людзей сапраўды не змогуць патрапіць на канцэрт па уважлівых прычынах. У такіх выпадках, хутчэй за ўсё, ім будуць ператэлефаноўваць і запытаваць.

«Але калі людзі шчыра прызнаюцца, што яны набылі квіток, каб атрымаць візу… Гэта проста непрыгожа перад тымі, што цяпер не могуць набыць квіток на канцэрт», кажа Вольская. «Ёсць людзі, якія заходзяць у офіс і проста кажуць «а где тут візы дают».

Нагадаем, 28 красавіка ў Вільні, у клубе Loftas (Švitrigailos g. 29), гурт «Крамбамбуля» прэзентуе альбом «Драбадзі-драбада».

Першапачаткова імпрэза мела адбыцца ў Мінску ў клубе «Рэпаблік». Аднак арганізатары атрымалі адмову ў правядзенні.

Аксана Рудовіч

0
user / Адказаць
27.03.2012 / 15:56
Тупізм нейкі !
0
Іван / Адказаць
27.03.2012 / 15:57
нейкі маразм. для п'есы Іянэска
0
Януш / Адказаць
27.03.2012 / 16:00
Не разумею..у чым праблема, можна ж паехаць павандраваць і пасля канцэрта...
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру