Матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж мінскім «Дынама» і мазырскай «Славіяй» пройдзе ў нядзелю 1 красавіка на сталічным стадыёне «Дынама». Пачатак а 17:00.

Рашэнне пра перанос сустрэчы з 31 сакавіка на 1 красавіка было прынята ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, каб даць работнікам стадыёна дадатковы час для падрыхтоўкі газона і захаваць яго якасць для наступных гульняў чэмпіянату і матчаў нацыянальнай зборнай, паведамляе афіцыйны сайт мінскага клуба.

У 2-м туры, матчы якога адбудуцца ў суботу, 31 сакавіка, таксама згуляюць: БАТЭ — «Белшына», «Нёман» — «Мінск», «Шахцёр» — «Гомель», «Тарпеда» — «Нафтан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?