Аўтамабіль бачылі на розных вуліцах горада. У раёне Акадэміі навук ён быў ужо з пабітым шклом (магчыма, прастрэленым). Машыну пераследвалі некалькі экіпажаў ДАІ.

Карыстальнік forum.onliner.by пад нікам ZenaY91 напісаў, што каля клуба «НЛО» ДАІ перакрывала дарогу. «Мэрсэдэс» ехаў па Я. Коласа ў бок «НЛО»,

перад самым клубам хацеў заехаць у праезд да клуба, інспектар ДАІ літаральна целам лёг на аўтамабіль і не даў праехаць.
«Мэрсэдэс» збочыў у завулак, які вядзе да кінатэатра «Кастрычнік». Відавочца дакладна не ўпэўнены, але чуў гукі падобныя да стральбы.

Відавочца Irinka2202 напісала на форуме: «Спачатку «Мэрс», а за ім машына ДАІ праляцелі на шалёных хуткасцях па Сурганава, міма «Еўропы» да Бангалор. Апынуўшыся зноў каля «Еўропы», «Мэрс», ратуючыся ад пераследнікаў, паляцеў па тратуары і па клумбах. Паводле яе слоў, інспектар ДАІ кінуў у «Мэрсэдэс» нейкі прадмет (палку або камень), уся пагоня суправаджалася сірэнамі і крыкамі ў гучнагаварыцель.

Як паведамляе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, «Мэрсэдэс» адарваўся ад пераследу супрацоўнікаў ДАІ на МКАД. Яго пошукі будуць працягнутыя.

У ДАІ абверглі інфармацыю аб прымяненні зброі інспектарамі:
«Страляніны насамрэч не было. Бо гэта магло быць небяспечна для навакольных. Акрамя таго, на заднім сядзенні аўтамабіля знаходзіліся пасажыры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?