Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў.

«Мы на працягу пяці гадоў набіралі дзяўчат, цяпер узнікла неабходнасць паглядзець, што мы атрымалі, паглядзець, як яны служаць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца і ці ёсць мэтазгоднасць набіраць іх па такіх спецыяльнасцях. Міністрам абароны прынята рашэнне на працягу двух гадоў набор дзяўчат не праводзіць. Пасля таго як мы ацэнім вынікі праходжання службы, будзе прынята канчатковае рашэнне», — растлумачыў Сяргей Бобрыкаў.

Ён адзначыў, што прадстаўніцы слабага полу праяўляюць цікавасць да ваеннай прафесіі. Цяпер у Ваеннай акадэміі праходзяць навучанне адзінаццаць дзяўчат на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання і сем — на авіяцыйным факультэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?