Наста паведаміла, што цяпер яна праходзіць па справе "Маладога Фронту" (Корбана і Хведарука) у якасьці падазраванай. Ёй таксама закідаюць арт. 193‑1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

Заўтра ў Насты пройдзе першы допыт. Адбудзецца ён у Менскай гарадзкой пракуратуры а 11:30 у прысутнасьці бацькі дзяўчыны і сацыяльнага пэдагогу гімназіі, дзе Наста навучаецца. Палажанка зьвязвае перакваліфікацыю яе са сьведкі ў падазраванаую з агульным ціскам на моладзь перад 25 сакавіка. Дзяўчына адмовілася ад паслугаў прызначанага ёй адваката і самастойна адшукала абаронцу.

За свае палітычныя погляды і актыўнае іх адстойваньне, Наста Палажанка апынулася пад пагрозай выключэньня са школы. Нагадаем, што Наста разам зь іншымі актывістамі «МФ» была затрыманая 4 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?