27.03.2012 / 18:08

БХД будзе даказваць у Вярхоўным судзе, што Хведарук падпісваецца выразам «Жыве Беларусь» 16

Партыя падала скаргу.

Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя звяртаецца ў Вярхоўны суд. Яны паспрабуюць абскардзіць рашэнне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі.

На думку лідараў БХД, Мінюст у некалькіх выпадках неабгрунтавана прыдзіраўся да пададзеных дакументаў. Напрыклад, у Антона Вусовіча ў пашпарце няма імя па бацьку. А ў Міністэрстве палічылі, што яго проста не падалі.

Былы лідар «Маладога фронта» Зміцер Хведарук заўсёды падпісваецца ў дакументах выразам «Жыве Беларусь». Улады палічылі ж, што гэта не подпіс, а звычайны сказ.
Паводле словаў сакратара партыі Дзяніса Садоўскага, скаргу БХД на рашэнне Мінюсту змяшчаецца на 10 аркушах. «Мы будзем гэтыя факты ў судзе падаваць і даказваць сваю правату. Усім зразумела, што нерэгістрацыя БХД — гэта палітычнае рашэнне. Але праз суд мы хочам паказаць усім, што значыць праверка Мінюста і на падставе чаго ён прымае рашэнні», — падкрэсліў Дзяніс Садоўскі.

ЗП

0
Мінак / Адказаць
27.03.2012 / 18:42
Цікава, каму менавіта вы хочаце паказаць, "што значыць праверка Мінюста, і на падставе чаго ён прымае рашэнні", калі дэмакратычная супольнасьць і бяз вашых доказаў гэта ўжо даўно ведае, а тыя хто ня ведае і пасьля вашага суда не даведаецца, бо па БТ ваша разьбіральніцтва не пакажуць.
0
Наста / Адказаць
27.03.2012 / 19:41
Арыгiнальны подпiс
0
Мікалай / Адказаць
27.03.2012 / 20:36
ПРАВІЛЬНА паступае кіраўніцтва БХД, паколькі нездарма сцвярджаюць у народзе: "Пад ляжачы камень - вада не цячэ!"
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру