Тэрміны навучання ў Ваеннай акадэміі Беларусі, на ваенных факультэтах цывільных ВНУ будуць аптымізаваныя. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 27 сакавіка паведаміў начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных сіл Генадзь Лепяшко.

Паводле яго слоў, Мінадукацыі сумесна з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі і іншых ВНУ разглядае магчымасць скарачэння тэрміну навучання па камандным профілі да чатырох гадоў, па інжынерным — да чатырох з паловай — пяці гадоў. Канцэпцыя такой рэформы ўжо маецца, сказаў Лепяшко. Ён зазначыў, што неабходна ўзгадніць пазіцыі па асобных кірунках адукацыі. У прыватнасці, паміж Ваеннай акадэміяй з яе факультэтам сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання і ваенным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Плануецца, што новаўвядзенні набудуць моц з 2013 года.

Як паведаміў Генадзь Лепяшко, «падчас мадэрнізацыі айчыннай ваеннай адукацыі плануецца перагледзець структуру і змест сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, удакладніць міждысцыплінарныя сувязі, пераразмеркаваць навучальныя гадзіны ў бок павелічэння самастойнай падрыхтоўкі і паглыбіць прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?