«Цэлы год я спрабавала ўладкавацца на настаўніцкую працу, пакуль нарэшце не зразумела, што ў сённяшніх умовах шлях у школу для мяне закрыты, — сказала звольненая летась настаўніца гісторыі Наталля Ільініч. — Зарэгістравалася ў падатковай інспекцыі рэпетытарам. Займаюся са школьнікамі з Асіповічаў, Мар’інай Горкі, Мінска. Кліентаў пакуль не шмат, але выжыць можна».

Наталля Ільініч працавала настаўніцай у школе ў вёсцы Талька Пухавіцкага раёна з 1985 года, як прыехала па размеркаванні.

У студзені 2011 з ёй не працягнула кантракт дырэктар школы Наталля Меркуль.
Спн. Ільініч звальненне звязвае са сваёй грамадскай пазіцыяй: у 2010 яна збірала подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты Рыгора Кастусёва і Алеся Міхалевіча. 5 студзеня 2011 у яе кватэры супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ператрус.

Пасля свайго звальнення жанчына пачала судзіцца. Прайшла ўсе прыступкі. Але вынік аказаўся прадказальным — нават з Вярхоўнага Суда на сваю касацыйную скаргу настаўніца атрымала адказ, што яе звальненне было законным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?