Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 29 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераважна пахмурнае надвор’е. Часам ападкі (дождж, мокры снег), месцамі па Віцебскай вобласці моцныя ападкі. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 6–11 м/с, ноччу ў заходніх раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі парывы 15–21 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу плюс 1–7°С,

максімальная днём ад плюс 2°С па паўночным усходзе да 10°С вышэй за нуль на паўднёвым захадзе.

У Мінску ў чацвер таксама будзе пераважаць пахмурнае надвор’е. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 6–11 м/с, раніцай і днём парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–4°С,

максімальная днём 4–6°С вышэй за нуль.

30 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пахмурнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С,

максімальная днём 2–9°С вышэй за нуль.

31 сакавіка чакаецца пахмурнае надвор’е. Часам асадкі, галоўным чынам мокры снег. Днём месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, днём па Брэсцкай вобласці месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

максімальная днём мінус 1 — плюс 6°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?