Зноў прагучаў трывожны званочак для лібералаў. Свабодная дэмакратычная партыя, найбольш вядомым дзеячам якой з’яўляецца федэральны міністр замежных спраў Гвіда Вэстэрвэле, апынулася сценамі саарскага ландтага. Гэта другая адчувальная параза лібералаў. У мінулым годзе яны не змаглі прайсці ў сенат Берліна, які мае статус федэральнай зямлі. Аглядальнікі мяркуюць, што СвДП чакаюць цяжкія выпрабаванні на сёлетніх майскіх выбарах у
З другога боку, выбары ў Саары паказалі, што свае пазіцыі на палітычнай арэне Нямеччыны ўмацоўвае новая палітычная групоўка — Нямецкая партыя піратаў. Летась на выбарах у берлінскі сенат яна атрымала 8,9 працэнта галасоў і 15 мандатаў. Саар — другая зямля, у парламенце якой апынуліся «піраты». Яны набралі 7,4 працэнта галасоў і маюць у ландтагу 4 месцы.
За «піратаў» галасуюць пераважна тыя грамадзяне Нямеччыны, якія раней на выбары не хадзілі. Галасуе моладзь, асабліва самыя маладыя выбаршчыкі.
Галоўны лозунг «піратаў» — свабода карыстання інтэрнэтам і аслабленне аховы інтэлектуальнай уласнасці (таму партыя і называецца партыяй піратаў). Партыя патрабуе таксама большай празрыстасці палітыкі.
Трыццаць год таму пераварот у партыйнай сістэме Нямеччыны здзейснілі зялёныя. Лічыцца, што «піраты» могуць здзейсніць новы пераварот. Аглядальнікі адзначаюць, што новая партыя ўваходзіць у палітычную сістэму Фэдэратыўнай Рэспублікі больш імкліва, чым зялёныя. «Піраты» маюць свае структуры ва ўсіх землях і буйных гарадах краіны, цяпер яны ствараюць свае структуры ў малых гарадах. Шпаркаму росту партыі спрыяюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Прыхільнікі «піратаў» праз інтэрнэт могуць у удзельнічаць у партыйных сходах, праз інтэрнэт выносіць на абмеркаванне калегаў свае прапановы. Абмеркаванне перадвыбарчых партыйных слоганаў і лозунгаў таксама адбываецца ў сеціве.
Партыю піратаў нельга назваць ні левай, ні правай. Ідэалогія партыі папросту не распрацаваная. І ў гэтым, лічыцца, яе слабасць. Другая слабасць у тым, што партыя не мае ўстойлівага кіраўніцтва, таго, што называецца яе галоўкай. Краіне найбольш вядомы толькі лідэр новай палітычнай арганізацыі Себасцян Нэрц (Nerz).
Вынікі выбараў у Саары Себасцян Нэрц ацаніў як пазітыўны сігнал. Аглядальнікі лічаць што 6 траўня Партыя піратаў можа атрымаць мандаты ў ландтагу
Травеньскія выбары пакажуць, ці ўстойлівая тэндэнцыя да аслаблення ў палітычным жыцці Нямеччыны пазіцый Свабоднай дэмакратычнай партыі і да ўмацавання пазіцый Партыі піратаў.