Жонка палітвязня трымала ўчора і сёння лісты ад мужа. Яна кажа, што са здароўем у Змітра «ўсё горш, да хрыбетніка далучыліся суставы».

«Пасля таго як ён прастудзіўся, у яго ўзніклі ўскладненні, у яго падагрычны артрыт. Гэта жудасныя болі. І цяпер пасля здымку аказалася, што ў яго на левым галенастопе артроз, а гэта ўжо значна горш за артрыт. І артроз вялікага пальца на правай назе. Калі тэлефанаваў, казаў, што ў яго жудасныя болі і што ён ад іх ужо стаміўся».

***

7 красавіка 2011 г. давераную асобу кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калоніі пакуль не разглядалі гэтага пытання, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.

У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?