Пытанне аб пераходзе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у партыю можа вырашыцца на наступным з’ездзе, які намечана правесці ў лістападзе 2012 года.Аб гэтым сёння ў Гомелі паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў. Ён прымаў удзел у сустрэчы з
«У нас яшчэ ёсць час падумаць. Гэта вельмі адказнае палітычнае рашэнне, і хацелася б не памыліцца з яго прыняццем», — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў.
Пераход у статус партыі прадугледжвае змяненне статута, праграмы, прынцыпаў будаўніцтва арганізацыі. У прыватнасці, згодна з беларускім заканадаўствам, партыі павінны будавацца па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Стварэнне
Закранаючы тэму будучых парламенцкіх выбараў, Аляксандр Радзькоў адзначыў, што «Белая Русь» будзе актыўна падтрымліваць кандыдатаў у дэпутаты, якія з’яўляюцца членамі грамадскага аб’яднання, а таксама дэлегуе сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў якасці наглядальнікаў за выбарамі.