28.03.2012 / 20:24

Радзькоў: Ну навошта нам Інстытут філасофіі? 42

Нацыянальная акадэмія навук можа быць рэфармавана.

Не выключана, што ў будучым Нацыянальная акадэмія навук Беларусі будзе рэфармавана. Аб гэтым паведаміў сёння ў Гомелі на сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, цяпер неабходна вызначыцца ў цэлым са стратэгіяй дзейнасці галоўнай навуковай установы краіны. У часы Савецкага Саюза, калі беларуская навука з’яўлялася часткай агульнасаюзнай сістэмы, выдзяляліся вялікія рэсурсы на правядзенне фундаментальных даследаванняў. Цяпер такіх магчымасцей няма.

«Навошта нам, напрыклад, тры інстытуты эканомікі ў акадэміі навук? Інстытут філасофіі можна было б перавесці ў адну з ВНУ,
а інстытут машынабудавання перадаць Міністэрству прамысловасці, устанавіўшы пры гэтым двайное кіраванне ім. Неабходна вызначыцца і па некаторых іншых напрамках», — лічыць Аляксандр Радзькоў.

Магчыма, будзе больш мэтазгодна пайсці па шляху тых дзяржаў, дзе даследаванні засяроджаны ва ўніверсітэтах, на прадпрыемствах і даюць рэальны эфект. Гэта не значыць, што трэба перакрэсліць накопленыя традыцыі і страціць нацыянальную навуковую школу. Пытанне ў тым, што неабходна знайсці баланс паміж магчымасцямі дзяржавы і аддачай, якую можа прынесці народнай гаспадарцы навука, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

0
Рэкамендатар / Адказаць
28.03.2012 / 20:28
А яшчэ лепей - перабудаваць яго ў інстытут ідэалогіі!
0
Ігар / Адказаць
28.03.2012 / 20:34
Чыноўнікі нажаль засяродзіліся на адміністрацыйным рэсурсе і не разумеюць такой простай справы я к прэстыж.... Так можна вынесці інстытут з АН у нейкае ВНУ, але гэта аўтаматычная страта перспектыўных супрацоўнікаў і ўрэшце зніжэнне якасці. Калі няма грошай, я так разумею у гэтым справа, то не лапікі прышываць трэба, а вучыцца зарабляць..... гэта нашыя чыноўнікі таксама не разумеюць...
0
Мікалай / Адказаць
28.03.2012 / 20:49
ПРАВІЛЬНА, нашто Інстытут філасофіі для тых "КІРАЎНІКОЎ", у якіх у мазгах толькі АДНА звіліна, ды і тая ПРАМАЯ?!
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру