Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», ідэалог Вадзім Гігін на круглым стале ў рэдакцыі «Советскай Белорусіі» выказаўся за з’яўлення помнікаў Харужай, Прытыцкаму, Танку, зрабіў заўвагу Міністэрству культуры.

«На жаль, у нас няма ніводнага помніка, прысвечанага аб’яднанню беларускага народа. Як няма і дастойных помнікаў Веры Харужай, Сяргею Прытыцкаму… Хутка споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка. А ён жа быў сапраўдным песняром вызваленчай барацьбы народа Заходняй Беларусі. Мне здаецца, што гэтыя пытанні звернутыя да Міністэрства культуры».
Гігін лічыць, што ўганаравання памяці паэта толькі на Мядзельшчыне недастатковым. «На мой погляд, Танк варты манумента ў Мінску, роўнага помнікам Купалу, Коласу і Багдановічу».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?