Да 11 красавіка ў памяшканні новай Сядзібы БНФ (Чарнышэўскага, 3) працуе выстава мастацкай суполкі «Пагоня».
Зміцер Траяновіч. «За Волю».
Шыльда, падрыхтаваная для будынка на сённяшняй вуліцы Валадарскага, 9 у Мінску, дзе была абвешчаная БНР. Аўтар -- Алесь Шатэрнік.
Алесь Мара. «Звычайны нацюрморт».
Валер Шчасны. «Сар’я. Знак бессмяротнай душы».
Генадзь Драздоў. «Фрагменты беларускага барока».
У экспазіцыі — 24 творы жывапісу і графікі сябраў творчай суполкі «Пагоня»: Алеся Мары, Генадзя Драздова, Віктара Мікіты, Хведара Ладуцькі, Натальлі Белавокай, Уладзіміра Крукоўскага, Алеся Шатэрніка.