У Данецкім апёкавым цэнтры памерла
Пацярпелая была шпіталізавана ў вельмі цяжкім стане, з моцнымі апёкамі 55% паверхні цела. Ёй ампутавалі руку і ступакі.
«У яе пачаўся моцны крывацёк з лёгкіх, потым спынілася сэрца. На жаль, праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы не дазволілі захаваць жыццё дзяўчыне. Мы зрабілі ўсё, што маглі», — сказалі дактары.
Аксане Макар, якая з 16 сакавіка знаходзілася на лячэнні ў Данецкім апёкавым цэнтры, зрабілі некалькі аперацый.
Затрыманых па падазрэнні ў злачынстве, міліцыя адпусціла, а арыштавала толькі пасля вялікага розгаласу ў прэсе.
Газета Kiev Post назвала гэта «самым жахлівым злачынствам ва Украіне за апошнія гады».У шэрагу гарадоў, у тым ліку і ў Мікалаеве, Адэсе і Харкаве, прайшлі дэманстрацыі пратэсту.
Двое з затрыманых — дзеці былых дзяржаўных чыноўнікаў.
Па ўкраінскім тэлебачанні былі паказаныя кадры таго, як адзін з трох абвінавачаных распавядаў следчаму, як менавіта быў здзейснены напад на Аксану Макар, і як затым яе загарнулі ў коўдру і падпалілі.