13 сакавіка Віктар Юшчанка мае наведаць Жытомірскую вобласьць Украіны, а 15-га — адправіцца з візытам у Данію.
Юшчанка 6 сакавіка заявіў, што «праз тыдзень у мяне будзе беларускі прэзыдэнт», а яшчэ раней абодва прэзыдэнты дамаўляліся на сустрэчу ў лютым.
Тымчасам у Кіеве выдатна ажывілася беларуская апазыцыя. 13 сакавіка тут адбудзецца прэс‑канфэрэнцыя лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і Яраслава Раманчука пад лёзунгам «Восень патрыярха», якая будзе прысьвячацца менавіта Лукашэнку.
З 14 па 25 сакавіка прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай апазыцыі правядуць фэстываль «Беларуская вясна» — фэстываль прымеркаваны да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Падчас яго пакажуць фільм Юрыя Хашчавацкага «Плошча» ды правядуць пікетаваньне пасольства Беларусі ў Кіеве.
25 сакавіка ў сталіцы Украіны пройдуць «спаборніцтвы па лыжным бегу на асфальце на кубак Аляксандра Лукашэнкі — вядомага прыхільніка і папулярызатара гэтага мужнага віду спорту».