Выказванне Мячыслава Лысага — старшыні праўрадавага Саюза палякаў Беларусі- пра магчымасць правядзення аб’яднаўчага з’езда абмяркоўваецца ў Гродне. Анжаліка Арэхва — старшыня прызнанага польскім урадам Саюза палякаў — сумняецца, што яго выказванне самастойнае.

Кажа Анжаліка Арэхва: — Ужо неаднаразова Саюз палякаў і галоўная рада нашай арганізацыі пісаў звароты да Лукашэнкі, да ўладаў з прапановай арганізаваць такія размовы. І заўсёды члены Саюза палякаў і галоўная рада падкрэслівалі, што мы гатовы размаўляць, але з тымі, хто прымае рашэнні.

Галоўная Рада непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў у Беларусі згодна размаўляць пра злучэнне з афіцыйным саюзам, але толькі з тымі, хто прымае рашэнні. Фармат аб’яднання магчымы толькі пасля перамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?