Паводле звестак БелаПАН, два тыдні працягваюцца беспаспяховыя пошукі 22-гадовага супрацоўніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага РУУС.

Афіцэр міліцыі, ураджэнец Нясвіжскага раёна, знік увечары 16 сакавіка. У кампаніі ён адпачываў у кафэ ў вёсцы Прымор’'е Мінскага раёна, затым, не скарыстаўшыся прапановай вярнуцца ў горад на машыне, сышоў адтуль у невядомым кірунку. Сярод версій знікнення — няшчасны выпадак (вёска Прымор’е знаходзіцца паблізу Заслаўскага вадасховішча. — БелаПАН.) І гібель у выніку дарожна-транспартнага здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?